
17-18 кастрычніка 2025 года калектыў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры пабываў у Гродне - адным з важнейшых гісторыка-культурных цэнтраў Беларусі. Паездка была арганізавана адміністрацыяй установы сумесна з пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй у межах праекта "Літаратурнае падарожжа".
Супрацоўнікі наведалі шэраг гродзенскіх музеяў: Музей Максіма Багдановіча, Стары і Новы замкі, Музей гісторыі Гарадніцы, а таксама завіталі ў знакамітую Каложскую царкву. Яркіх уражанняў дадала прагулка на цеплаходзе па Аўгустоўскім канале. Цікавыя экскурсіі, размовы з калегамі, маляўнічыя восеньскія краявіды прыйшліся ўсім на карысць і пакінулі незабыўныя ўспаміны.