Запрашаем на праграму гурта «Стажары»

Зусім незаўважна прамінула палова восені - самай лірычнай і тужлівай пары году. Ва ўсе часы і пры розных справах нашых продкаў суправаджала песня. Адзін з восеньскіх сюжэтаў – выпраўленне ў вайсковую дарогу, у рэкруты: растанні, каханне і туга, шляхі і невядомасць.

Літаратурны музей запрашае на восеньскую праграму фальклорнага гурта “Стажары”.

Выступ будзе прысвечаны тым, хто восеньскаю парою выпрапраўляўся ў войска. У атмасферы праводнага вечара прагучаць рэкруцкія, жаўнерскія і лірычныя песні.

Час: 26 кастрычніка, 18:00.

Кошт квітка: 20 р.

Набыць квіткі загадзя можна ў касе музея з аўторка па нядзелю з 10:00 да 18:30 або анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/event/5762174.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

56