Установа «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры»
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры — гэта адзін з буйнейшых літаратурных музеяў нашай краіны і адзіны літаратурны музей, які займаецца дакументаваннем літаратурнага працэсу на Беларусі ў шырокім гістарычным кантэксце: ад часоў узнікнення пісьменства да сённяшніх дзён.
Заснаваны 6 лістапада 1987 года па загадзе Міністэрства культуры БССР. Музей размясціўся ў некалькіх будынках Траецкага прадмесця ў Мінску, плошчы якіх падчас правядзення рамонту былі прыстасаваны пад музейныя памяшканні. Для наведвальнікаў музей быў адкрыты ў 1991 годзе.
Фонды Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і яго філіялаў уяўляюць сабой унікальны збор музейных прадметаў, звязаных з гісторыяй беларускай літаратуры, і налічваюць звыш 108 тысяч адзінак захоўвання.
У яго складзе рарытэтныя выданні старадрукаваных помнікаў XVII-XVIII стст., рукапісы, дакументы, фатаграфіі і асабістыя рэчы беларускіх пісьменнікаў ХІХ-ХХ стст., кнігі з аўтографамі, рэдкія адзінкі іканаграфіі і ілюстрацыі вядомых мастакоў Беларусі да твораў беларускай літаратуры. Асобная частка — матэрыялы, звязаныя з жыццём і творчасцю М. Багдановіча і П. Броўкі.
Сёння ў склад музея ўваходзяць 9 філіялаў:
- Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а);
- Беларуская хатка (г. Мінск, вул. Рабкораўская, 19);
- Фальварак Ракуцёўшчына (Мінская вобл., Маладзечанскі р-н, в. Ракуцёўшчына).
- Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К. Маркса, 30);
- Хата-музей Петруся Броўкі (Віцебская вобл., Ушацкі р-н, в. Пуцілкавічы);
- Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (Гродзенская вобл., Смаргонскі р-н, а.г. Кушляны);
- Музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе» (Брэсцкая вобл., Баранавіцкі р-н, в. Завоссе);
- Музей-дача Васіля Быкава (Мінская вобл., Мінскі р-н, а.г. Ждановічы);
- Літаратурны музей Кузьмы Чорнага (Мінская вобл., Капыльскі р-н, в. Цімкавічы);
Дадатковыя крыніцы аб музеі:
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Ekskursii.by