Памяці Максіма Гарэцкага

27 студзеня 2023 года дэлегацыя Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры на чале з дырэктарам С.І.Усікам наведала Вяземскі гісторыка-краязнаўчы музей і далучылася да мерапрыемстваў, прысвечаных памяці Максіма Гарэцкага. 18 лютага споўніцца 130-год з дня яго нараджэння.

Нашы калегі прынялі ўдзел ва ўрачыстым закрыцці перасоўнай выставы “Максім Гарэцкі. Ахвярую сваім “Я”, якая цягам месяца экспанавалася ў Вяземскім гісторыка-краязнаўчым музеі, а таксама ўсклалі кветкі да памятнага знака пісьменніку, усталяванаму на месцы яго меркаванага пахавання ў Вязьме ў 1993 годзе.

511