Дзень музейнага сэлфі

Кожную трэцюю сераду студзеня музеі па ўсім свеце ладзяць акцыю “Дзень музейнага сэлфі”. У гэтым годзе дата акцыі выпала на 18 студзеня.

Дарагія наведвальнікі, заклікаем далучыцца і маем для вас цікавую прапанову.

Зрабіце арыгінальнае сэлфі з кнігай беларускага пісьменніка (любімай або той, якую зараз чытаеце) і размясціце ў сваім instagram-акаунце. Адзначце наш музей @bellitmuseum і хэштэг акцыі #MuseumSelfieDay.

Найбольш яскравыя, незвычайныя і канцэптуальныя фота мы прадэманструем у музейным акаунце, а іх аўтары атрымаюць падарункі – нашы новыя фірмовыя кубкі!

Чакаем вашыя сэлфі з 18 па 22 студзеня!

На фота: Міхась Багун, Змітрок Астапенка, Юлі Таўбін. Мінск, 1930 г. З фондаў ДМГБЛ.

516