ЯК ПРАЙШОЎ ПЕРШЫ ТУР КВІЗАМАНІІ Ў ЛІТАРАТУРНЫМ МУЗЕІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА

Проста неверагодная атмасфера панавала на гэтым тыдні ў музеі Максіма Багдановіча: музыка, смех, дружныя воплескі, шмат яскравых, пазітыўных эмоцый і, вядома, падарункі! І гэта ўсё - “КВІЗаманія” (а дакладней першы этап гэтага цудоўнага моладзевага конкурснага праекта, прысвечанага 45-годдзю нашага музея). 

З 36 навучальных устаноў у чвэрцьфінал прайшлі 18 школ і гімназій:
СШ №190, гімназія №5, гімназія №25, гімназія №22, гімназія №23, СШ №19, СШ №53, гімназія №43, СШ №59, гімназія №7, гімназія №146, СШ №13, Спецыяльная школа №188, СШ №126, СШ №9, СШ №94, гімназія №10, гімназія №12.

Шчыры дзякуй ініцыятыўным настаўнікам і іх камандам за ўдзел! Нам падаецца, што Максім Багдановіч быў бы вельмі ўсцешаны такой колькасцю моладзі, якая шчыруе ў вобласці беларускай мовы і літаратуры. 
Віншуем пераможцаў і чакаем вас на наступным этапе конкурса напрыканцы лістапада! А мы ўжо рыхтуемся!

520