Пастаянная экспазіцыя «Беларуская літаратура XI-XIX стст.»


Літаратурная творчасць на нашых землях прайшла амаль тысячагадовы шлях развіцця, пачынаючы з вытокаў старабеларускага пісьменства.

Да нядаўняй пары пастаянная экспазіцыя музея ахоплівала гісторыю беларускай літаратуры даволі абмежаванага перыяду: другой паловы XX – пачатку XXI стст. Доўгі час супрацоўнікі музея працавалі над тым, каб храналагічна пашырыць гэтыя межы больш раннімі перыядамі. І вось момант наспеў, і музей гатовы прадставіць разгорнутую панараму станаўлення і развіцця айчыннай літаратуры ў ХІ – ХІХ стагоддзях.

Хто яшчэ не паспеў наведаць тры новыя залы пастаяннай экспазіцыі нашага музея – ласкава запрашаем!

Музей працуе штодня. Аўт-ндз 10:00 – 19:00, пн 10:00 – 17:30.

Замовіць экскурсію можна па тэл. +375 (17) 363-56-21.

Да тэмы прапануем вашай увазе артыкул аглядальніка газеты "Культура" Антона Рудака.

2677