Выстава «Мая сям’я»


Прэзентацыя мастацка-дакументальнай выставы “Мая сям’я”
15/10/2024
18.00

Сям’я мела для Максіма Багдановіча выключнае значэнне. Нягледзячы на тое, што маленькі хлопчык рана страціў матулю, побач было шмат родных і блізкіх людзей: бацька Адам Ягоравіч, браты, цёткі паэта па лініі таты – Марыя Галаван, Магдаліна Гапановіч, па лініі маці – Ганна Валасовіч, Стэфаніда Секяржыцкая, іх сем’і, стрыечныя браты і сёстры.

Дзякуючы нашчадкам родных Максіма Багдановіча захавалася шмат матэрыяльных сведчанняў жыцця паэта і яго сям’і – дакументы, фотаздымкі, лісты, асабістыя рэчы. Мастацка-дакументальная выстава “Мая сям’я – сумесны праект Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва – распавядае пра вялікую сям’ю вялікага Паэта.

Уваходны на прэзентацыю вольны.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
+375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95

3942