Ноч музеяў-2011: Культурны кактэйль


Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Беларусь, г. Минск, ул. М. Богдановича, 13, 220029


Праграма акцыі "Ноч музеяў-2011: Культурны кактэйль"

18-20.00 майстар-класы па выцінанцы з удзелам майстроў цэнтра пазашкольнай работы "Ветразь" Кастрычніцкага раёна г. Мінска (фае музея).

18.00 "У гасцях у "Вожыка": сустрэчы з аўтарамі часопіса, выстава шаржаў Аляксандра Каршакевіча на вядомых артыстаў, пісьменнікаў, дзеячаў культуры, паказ дакументальнай стужкі "Загадкі дзеда Кандрата" пра першага рэдактара часопіса "Вожык" К.Крапіву.

19.00 "Незвычайнае падарожжа ў Палестыну": выстава фотаздымкаў і прадметаў побыту, ласкава прадстаўленая амбасадай Дзяржавы Палестына ў Рэспубліцы Беларусь, выступленне ансамбля палестынскага народнага танца "Алькудз", усходнія пачастункі, і на памяць аб сустрэчы – бія-тату "мяхендзі".

21.00 выступленне народнага фальклорнага калектыву Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта "Тутэйшая шляхта".

21.30 выступленне гурта "РЭХА" з Андрэем Такіндангам.

Кошт білета: 3.500

262