
Напярэдадні Дня работнікаў культуры калектыў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры павіншаваў дырэктар установы Сяргей Іванавіч Усік.
Супрацоўнікі музея атрымалі цёплыя словы падзякі, кветкі і ўзнагароды з нагоды прафесійнага свята.
Да віншаванняў далучыліся прафсаюзы: старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі музея Наталля Валерь’еўна Калядчык і галоўны спецыяліст Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Юлія Яўгенаўна Сяргеева.