Часовая літаратурна-этнаграфічная экспазіцыя «Мова хаты»


Мы запрашаем на нашу літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі свой свет.

Выстава знаёміць з традыцыйнай беларускай хатай, яе падзелам на часткі, а таксама са святамі і звычаямі беларусаў, з сямейна-абрадавымі і хрысціянскімі традыцыямі.

На экспазіцыі можна ўбачыць і адчуць дыялог з мінулым і сучасным, з эстэтычным светам, таму што жыллё – адзін з важнейшых сімвалаў культуры. Са словам «хата» можна суаднесці ўсе важнейшыя катэгорыі выяў свету ў свядомасці чалавека.

Хата – месца, куды мы заўсёды імкнемся. Для многіх гэта не проста пакоі, злучаныя калідорам, гэта наша абарона ад знешняга свету. Гэта наша сэрца, наша сям’я.

Завітвайце!

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Кантактны тэлефон: (017) 363-56-21.

1512