Юбілейная вечарына "Генадзь Бураўкін. Мой боль і запавет..."


Запрашаем усіх аматараў творчасці Генадзя Бураўкіна на сяброўскую паэтычную вечарыну, прымеркаваную да 85-годдзя з дня нараджэння паэта. Імпрэза адбудзецца 29 верасня 2021 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры па вул. М.Багдановіча, 13. Пачатак у 17.30. Уваход вольны.

Генадзь Бураўкін – паэт, журналіст, дыпламат, адзін з яркіх і самабытных прадстаўнікоў пасляваеннага пакалення. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы за кнігу вершаў “Варта вернасці" (1980). Першыя вершы надрукаваў у 1952 годзе ў полацкай газеце “Сцяг камунізма”. Перакладаў на беларускую мову вершы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў. Укладальнік кнігі “Наш Быкаў” – першай кнігі ўспамінаў пра Васіля Быкава.

На вечарыне ўпершыню будуць экспанавацца скульптурныя работы Эдуарда Астаф’ева, прысвечаныя Генадзю Бураўкіну.

Падчас мерапрыемства будуць прадстаўлены цікавыя матэрыялы з архіва паэта, якія Юлія Якаўлеўна Бураўкіна (удава паэта) перадала ў фонды музея.

+375 17 335 44 47 Вольга Барысаўна ГУЛЕВА

Паверце,

Мне для шчасця трэба

Зусім нямнога, далібог:

Высокае святое неба

І разняволенасць дарог,

Запрацаваны хлеб жытнёвы,

Галоўка ўнука пад рукой,

І асалода роднай мовы,

І краю роднага спакой,

Куст ядлаўцовы ля парога,

Глыток крынічнае вады…

І не хачу я больш нічога

На ўсе апошнія гады.

(Г.Бураўкін)

188