Дэкодэр цішыні


Ліхтарняў свет у сіняй вышыне...
Вітрынамі зіяючыя крамы,
Кавярні, мора вывесак, як плямы,
Анонсы і плакаты на сцяне.

М. Багдановіч

У вершы Максіма Багдановіча “У Вільні” хораша прасочваецца атмасфера горада эпохі пачатку ХХ стагоддзя, дзе афішы і плакаты вісяць на сценах дамоў, што характарызуе той стан у адносінах да плакатнага мастацтва.

Выстаўка “Дэкодэр цішыні” атрымала назву паводле аднайменнага зборніка вершаў Паўла Дарохіна. Зборнік выйшаў у 2021 годзе.

На выставе прадстаўлены 15 графічных лістоў, выкананых у лічбавым фармаце. Працы ствараліся на працягу 2012-2020 гг. На творчасць мастака паўплывалі японская гравюра, сярэднявечнае мастацтва і некаторыя мадэрнісцкія плыні пачатку ХХ стагоддзя, такія як dada, магічны рэалізм і “новая рэчыўнасць”, сюжэты ж звязаныя са снамі, дзіцячымі жахамі і падсвядомасцю. Разам з тым, ім уласцівыя пэўная іранічнасць і гуллівасць, пошук глыбокіх плыняў у абсурдным віры жыцця.

Павел Андрэевіч Дарохін нарадзіўся ў Мінску ў 1986 г. Скончыў Мінскую гарадскую гімназію-каледж мастацтваў, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (2010), аспірантуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Кандыдат мастацтвазнаўства. З 2015 г. з’яўляецца сябрам Беларускага саюза дызайнераў. Займаецца ілюстрацыяй у галіне традыцыйнага і лічбавага мастацтва.

Прэзентацыя выставы “Дэкодэр цішыні”
адбудзецца 24 жніўня 2021 года ў 18.30.

523