“З клічам гордым: — Перамога!”


Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на літаратурную імпрэзу “З клічам гордым: — Перамога!”, прысвечаную Вялікай Айчыннай вайне. 

76 гадоў прайшло з таго дня, калі адбылася лёсавызначальная для многіх народаў Перамога над фашызмам. Нам важна не страціць памяць былога, захаваць і перадаць яе нашчадкам. Памяць аб ахвярах вайны, яе героях і ўсіх тых, хто абараніў свет ад фашызму, становіцца гарантам міру і свабоды на нашай зямлі. 

Літаратурны музей Петруся Броўкі далучаецца да сусветнага маршу памяці і запрашае разам успомніць гісторыі выпрабаванняў вайны і адчуць радасць доўгачаканай Перамогі. 
На мерапрыемства запрошаны паэтэсы Вера Буланда, Антаніна Хатэнка, Вера Міхно, Людміла Хейдарава, Вольга Шпакевіч.

160