Анлайн-чытанне рамана Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім"


13 красавіка 2020 г. а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта "Чытаем класіку разам" распачнецца анлайн-чытанне рамана У.Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім", прымеркаванае да 90-годдзя з дня нараджэння класіка сучаснай беларускай літаратуры.

Падтрымаць акцыю адгукнуліся вядомыя артысты, культурныя і грамадскія дзеячы, журналісты і бізнэсоўцы Беларусі.

Кожны з удзельнікаў на працягу двух тыдняў прачытае па адной з глаў вядомага рамана каб паказаць, што мы адзіны народ, мы побач і разам, мы шануем сваю культурную і памятаем гістарычную спадчыну, ганарымся тым, што мы БЕЛАРУСЫ.

Чытанне рамана, якое будзе адбывацца ў залах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, можна глядзець з 13 па 29 красавіка а 16 гадзіне на канале YouTube:
https://www.youtube.com/channel/UCsLvZ2XX8Ppuh2uRlfYHbFQ/featured альбо знайсці ў сацыяльных сетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Спасылкі на сацыяльныя сеткі:
Facebook https://www.facebook.com/bellitmuseum/
ВКонтакте https://vk.com/bellitmuseum
Instagram https://www.instagram.com/bellitmuseum/?hl=ru

667