"Паклон табе, мой беларускі краю!"

Зямля Беларусі! Бары і дубровы,
Жытнёвае поле, шаўковы мурог,
У промнях рабіны заход вечаровы,
Што клёкат буслоў – ручаёў перамовы
І ў шумных прысадах істужкі дарог.
Пятрусь Броўка

13 сакавіка а 13-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на літаратурную імпрэзу “Паклон табе, мой беларускі краю!”, на якой вы зможаце не толькі паслухаць вершы і песні поўныя любові, шчырасці, адданасці і павагі да Радзімы, але і паўдзельнічаць у чытанні, вывучыць беларускія прыказкі і скарагаворкі.
На імпрэзе прагучаць вершы знакамітых беларускіх паэтаў: Пімена Панчанкі, Ніла Гілевіча, Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча і Петруся Броўкі. Кожны з іх зрабіў свой унёсак у развіццё нацыянальнай літаратуры, культуры і мовы, выхаванне павагі і любові да роднай прыроды, сваёй малой Радзімы. Творы беларускіх класікаў, песні, якія за доўгі час свайго існавання сталі народнымі, натхняюць прасякнуцца пяшчотай і цеплынёй да спадчыны ўсіх беларусаў. На вечары таксама выступяць сучасныя творцы Наталля Папко і Аляксандр Валодчанка з папулярнымі песнямі беларускай эстрады.

Уваход вольны!

879